***

ЛЁН
Багацце Радзімы -  кудзелькавы лён,
Даверлівых рук зведаў ласку і плён.
Ён спрадзены працай руплівых кабет,
На ткацкім станку расцягнуў свой хрыбет.

Вядзе нітку спраўна імклівы чаўнок,
Прасуе ўздоўж папярочку станок.
Суцэльна яднае пляцення звяно,
Марудна плыве ,нібы сон, палатно.

Ільніцца асноваю нітак тугіх,
Стварае таемны арнамент на іх.
Валошкавы рай і рамонкаў абшар,
Кустоўя каліны чырвоны пажар.

Адбелім пад сонцам з ільну палатно,
Становіцца мяккім, бялюткім яно.
Чароўны ўзор надае даўніну
Сарочкам, кашулям, пашытым з ільну.

Падзякуем Богу за лён і за плён,
У покуць ручнік - будзе радаваць ён,
На стол пакрываем святочны абрус,
Гасцінна прымае сяброў беларус!


Рецензии