Наваградчына
Адтуль мой род, жыцця майго вытокі.
Адтуль у свет пайшоў я малады
У накірунку, як плывуць аблокі.
Там першы плач мой і мой першы смех,
Там першы крок і першым словам ,,мама”.
Там час ішоў, а падаецца бег
У накірунку ўвысь, наперад, прама.
Там першы сподзеў, сум і весялосць.
Там пачуццё і першае каханне.
Там першы старт зрабіла маладосць,
Да перамогі маючы жаданне.
Туды заўсёды памяць прывядзе,
Туды паклічуць добрыя нагоды.
Туды ў снах лячу нібы ў чарадзе,
Калі б пад час вярнуцца
Назаўсёды…
Свидетельство о публикации №120101304281