***

Час ісціны прыйдзе з тутэйшай зямлі,
А праўда прыхіліцца з неба.
Адкрыта сказаць, у свой час не змаглі,
Сумленне падкажа, як трэба.

Мы шмат пацярпелі, свой лёс несучы,
Бо крыўдзе падставілі спіну.
Гамоняць аб шчасці вятры ўначы,
І дзень не дае ім супыну.

Нялёгка нясці людзям праўду і мір,
З надзеяй на лепшую долю,
Бо бездань закручвае зайздрасці вір
На хвалях злачынства і болю.

Пранеслася ноч праз заблытанасць сноў,
Напоўніўшы вочы здзіўленнем.
Бушуе ў жылах свядомасці кроў
Кіруе адзіным імгненнем…


Рецензии