Мокрая ранiца Лiсце барвовае...

***
Мокрая раніца… Лісце барвовае…
Пахаладала… І хмарыць, і хмарыць…
Шэрае, цяжкае неба суровае
Не дазваляе пра светлае марыць.

Сёння магла б святкаваць ты народзіны,
Ціха б адзначыла: “Пахаладала…”
Ўспомніла б тое, што некалі пройдзена,
Ўспомніла б тых, каго побач не стала.

Мокрая раніца… Лісце барвовае…
Мамы няма… Успаміны… і памяць…
Ціхае шэрае неба сталёвае,
Лісце барвовае… сэрца мне раняць…

12. 10. 2020 г.


Рецензии