Надзея

Глядзі! Глядзі! Там нешта ёсць!
Палацы, рыцары, аблокі,
Лясы, дарогі і затокі,
Сустрэчы, радасць, людзі, цмокі!
Зрабі ўсяго якіх два крокі —
І госць!

Крані — ад бурбалак пылок.
Дык хто ж з імкненняў, жахаў, гора
Накалбаціў сабе раствору,
Надзьмуў вясёлкавае мора?
І ці не лепей, што Пандора
Прыладзіла на скрыню скора
Замок!

09.10.2020


Рецензии