1. Трывожнае кастрычнiцкае сонца...

***
Трывожнае кастрычніцкае сонца
Праз хмары прабіваецца і свеціць
Халодным і няўпэўненым святлом.
На дахі селі птушкі-невялічкі,
Шчабечуць нешта, лётаюць і зноў
Садзяцца, растрывожаныя сонцам
Кастрычніцкім.
А дзень даўно пачаўся
І вельмі хутка прамільгне і знікне,
Як клін, што ў небе знік беспаваротна,
Як ні трымаў я поглядам яго.
Трывожнае кастрычніцкае сонца
Ў чырвоным суме стомленых вяргінь…

07. 10. 2020 г.


Рецензии