Восень, абыякавасць старэння...

***
Восень, абыякавасць старэння,
Золата бяроз… і цішыня.
Ад праблем зямных – у сутарэнне
Той душы, дзе толькі глыбіня.

Хай равуць, гудуць і свішчуць недзе
Ў вершалінах дрэў усе вятры.
Па апалым лісці, як па следзе
Маладосці, ты ідзі стары.

Восень, абыякавасць да гулу,
Да вятроў пранізлівых наскрозь,
Бо не раз ламалі цябе, гнулі,
А ты рос душой сваёй і рос.

06. 10. 2020 г.


Рецензии