Кастрычнiк. Вецер. Жоутая бяроза...

***
Кастрычнік. Вецер. Жоўтая бяроза.
Барвовы сцяг – дзявочы вінаград.
Ці кіне неба на акно мне проса
Дажджынак дробных, як папрокаў град.

Не папракай, што я пішу так мала,
Не папракай, што ўсё яшчэ жыву.
Кастрычнік. Вецер. Радасці не стала.
Я над бярозай думкамі плыву…

Я пастарэў. Кастрычнік. Неба. Вецер.
Дзявочы вінаград – барвовы сцяг.
Не папракай, што я жыву на свеце,
Бо я на свеце – толькі у гасцях.

05. 10. 2020 г.


Рецензии