Учителям посвящается

Гады ідуць, ужо за пяцьдзесят,
Убраны косы шэрай павуцінай.
Ды толькі кліча маладосць назад,
У выглядзе дзяўчынкі і дзяўчыны...

У першы клас з букецікам вяргінь
Шыбую- не пакіньце мяне мроі!
Урачысты дзень- ярчэй нябёсаў сінь
І лашчыць тварык сонца залатое.

О колькі тых урокаў і званкоў,
У дарослае жыццё суправаджалі.
І піянерскі заклік- "будзь гатоў",
І камсамол у сэрцах захавалі!

Упэўнена ў будучынь ішлі,
А побач як нябесныя Анёлы,
Настаўнікі наперад нас вялі,
І жыць вучылі- дзякуй табе, школа!

Радзее строй настаўнікаў старых,
Ды Памяць назаўжды не адпускае.
Мы помнім іх прыгожых, маладых,
Вядома, Памяць тэрміну не мае.

Ліхтар нязгасны-дабрыня, любоў,
Ён сонечны напрамак пакаленням!
І хочацца вяртаць ізноў, ізноў
Нам школьныя, шчаслівыя імгненні!

Я гэты верш друкую як паклон,
Настаўнікам і сталым, і сучасным!
Пашана вам сягоння і да скон,
Няхай над вамі неба будзе ясным!

Хай вучні- і надзея, і працяг,
Пра мудрасць і прыстойнасць не забудуць!
І па дарослых ідучы шляхах,
Дастойнымі людзьмі заўсёды будуць!

Скрыпіць пяро, натхненне сёння госць,
Усё часцей яно бывае кволым..
Ды вось суправадзіла ў маладосць,
у дзяцінства, да настаўнікаў у школу....


Рецензии