За Беларусь

Чырвоны з белым ці зялёным
У неба сёння сцяг узняць…
Так прынцыпова, каб праклёны
Нам  выслухоўваць-пасылаць?!

Хоць “Беларусь жыве!” гукаем,
Хоць “Любую не аддамо!” –
За край свой гонар адчуваем,
Навошта ж нам вайны ярмо?!

Хай ад Радзімы беларусы
Бусламі ў вырай не лятуць…
Хай на вяселлях граюць гуслі,
Пад дудкі хрэзьбіны гудуць!


Рецензии
Жыве Беларусь!
Дзякую.

Татьяна Каптуревская   22.01.2021 19:23     Заявить о нарушении
Прыемна чуць мне словы Вашы,
Таццяна, шлю паклон зямны.
Няхай жыве Радзима наша
Ды шчасливеем з ею мы!

Вера Михно   22.01.2021 21:28   Заявить о нарушении