Дзiвосная аранжавая поуня...

***
Дзівосная аранжавая поўня,
Як пераспелы сочны апельсін,
Над лесам выплывае. І я ўспомніў,
Як жыў без поўні некалі адзін.

Аранжавая поўня зычыць шчасця.
А што такое шчасце? Я адзін
З душой сваёй. І так бывае часта.
У небе выплыў сочны апельсін…

30. 09. 2020 г.


Рецензии