Новы час

Праз цемру пройдзе збеглы час,
Пакіне след свой нам прыгожы.
І ён, я ўпэўнены, не згасне,
Ён нам пакажа, што мы можам.

Аднекуль прыйдуць словы дзеда,
Скрозь памяць гляне мне ў вочы:
"Смялей, унук, адрынуць беды,
І будзе так, як мы захочам!".

У зорках неба, дзеда ўспомню,
Яго ўзгадаю мне наказ.
Ідзем. Дарогай свеціць поўня,
Над Беларуссю Новы Час!


Рецензии