ЧароУны вечар...

Чароўны вечар, подых цішыні ...
Здаецца месяц незвычайны.
Мігценне зорак дзесьці ў вышыні -
Чароўны вечар, подых цішыні.
Спакой знаходзім ў неба чысціні ...
Сусвет хавае свае тайны.
Чароўны вечар, подых цішыні...
Здаецца месяц незвычайны.

    *.   *.   *.   28.09.2020 г.


Рецензии