На Узвiжанне сонца i вецер. I сосны...

***
На Ўзвіжанне сонца і вецер. І сосны
На Ўзвіжанне быццам святыя крыжы.
На Ўзвіжанне восень выцягвае кросны
І тчэ павуцінне сваё на мяжы

Між лесам і полем, кустамі і лугам,
Між небам і глебай, парослай быллём.
На Ўзвіжанне восень пляцецца за плугам
І срэбраным сумна глядзіць вараннём.

27. 09. 2020 г.


Рецензии