Акрайчык месяца...

Акрайчык месяца павіс над полем,
Над лесам і прыціхшаю ракой.
Праводзім лета з нейкім лёгкім болем.
Акрайчык месяца павіс над полем,
Вярба калыша тонкім, гібкім голлем
І "лета бабіна" нясе спакой.
Акрайчык месяца павіс над полем,
Над лесам і прыціхшаю ракой.

    *.   *.   *.   26.09.2020 г.


Рецензии