Песня Белай Лiтвы паэма

Канстанцін Мінак

Песня Белай Лiтвы

І

Я ўспамiнаю час вялiкай славы,
Калi Пагоня з велiччу няслась.
Хачу цяпер адчуць я неўзабаве
Той гiстарычны дый геройскi час.

Той час, калi iшлi за каралямi,
За ворагам ляцелi наўздагон.
Калi ад сэрца сеялi, аралi,
Ды будавалi наш агульны дом.

Калі Літва і гордыя ліцвіны
Буялі каласамі ў вяках,
Пад сцягамі Міндоўга, Гедыміна
Радзіму баранілі без разваг.

Квітнела тады першая сталіца,
Што ў Навагрудку на той час была.
А потым — Вільня, дзе Статут вялікі
Дзяржава маладая прыняла.

Я ўспамiнаю Бiблiю Скарыны
I славу магдэбургскiх гарадоў.
А Полацка i Турава святынi —
Не меней тых жа слуцкiх паясоў.

Схiляю галаву сваю да долу:
За Грунвальд, Оршу, Чашнiкi малю;
За тую бiтву, што на Сiнiх водах,
Сваю павагу ў сэрцы аддаю.

У сэрцы, дзе пра зубра мне спяваюць,
Гусоўскi, Будны, Волан, Радзiвiл;
Сапега з Цяпiнскiм апавядаюць
Пра лёс Радзiмы, што мяне натхнiў…

ІІ

Лiтва-Радзiма, у складзе Паспалiтай
Ты разам з Польшчай справы ўсе вяла.
Ды толькi пачыналiся пакуты -
Як той вандроўнiк ты ў iх была.

Паланiзацыя ды езуiты
Лiтву маю пакрыўдзiлi ў той час.
Пазней яе абразiць маскавiты
Iмкнулiся, ды не адзiны раз.

I вось так атрымалася, браточкi,
Радзіму развіталі назаўжды.
Але павiнны помнiць мы выточкi,
Каб адчуваць, што гэты край жывы:

Спачатку мы былi тут як лiцвiны,
А потым губернатарства ўзялi.
Пазней пайшлi як белыя русiны,
"Лiтву" тады жамойцам аддалi.

Яшчэ пазней зусiм забаранiлi
Усё, што беларускага было.
I мова, i малiтвы амаль знiклi,
А сэрца толькi смуткам i жыло…

Паўночны ды Заходнi край прыгону,
Прыбiты люд, зацюканы народ.
Мы прагнулi свабоды свайму дому,
Прайшлi праз поле жальбы i гарот.

Цi бачу сёння цень Касцюшкi даўнi,
Агiнскага цi чую "Паланез"?
Мiцкевiча паэмы цi ўспомню,
Каб мне адчуць мінулы час увесь?

А як магчыма, што забаранілі
Падмосткі Марцінкевіча, калі
"Сялянкі" туфлікі на іх скакалі,
І словы беларускія жылі?!

"Вясковая ідылія" Манюшкі
Умовы забароны абышла.
Як і "Маленне" Дамеля не знікла,
Ды мова Сыракомлі ўзышла!

Было так шмат вялiкiх беларусаў,
Што прагнулi сваёй Радзiмай жыць.
Але ў ходзе розных ператрусаў
Нам iншых не дазволена любiць.

Ды помнiм мы паўстанне Кастусёва
I клiч, што для народа ёсць урад.
Забылася ўлада яго словы,
Вядзе ўлiк толькi сваiх нарад.

Што ж, не пакiнем мовы беларускай,
Каб не ўмёрлi, каб i далей жыць!
То заклiк Багушэвiча Францішка,
Якi натхнiў Купалу каласiць…

ІІІ

Дваццатае стагоддзе пачалося,
Буялi "Нiва", як i "Доля" ў нас.
I зноў пачулi людзi вадгалоссе
Свабоднай Беларусi ў гэты час.

Гучалi галасы маёй Радзiмы:
Гарэцкi, Колас, Багдановiч, Мрый,
Дудар i Верас, Цётка Элаiза,
Гарун і Кастравіцкі Казімір…

Нацыянальны рух у дыбкi ўзняўся,
I "Грамада" чаканiла свой крок.
Рабочы, селянiн, студэнт прачнуўся,
Каб вычысцiць свой ад прыгону зрок.

"Ад родных нiў", ад сэрца вяла "Споведзь"
Дачка Радзiмы (снiла "Белы сон")
Ларыса Генiюш, яе аповесць,
Нiбы "Вянок цярновы васiлькоў".

Як тыя птушкi, што жывуць без гнёздаў,
Яна жыла параненай у грудзях.
Схiлiла галаву сваю пад Зэльвай,
Прайшла жыццё няскоранай у вачах.

Саветам не здалася, бо Радзiма
Дачку любiла, любяць як дзiця.
Яе душа, як журавы, у вырай
Зляцела крыўдай свайго жыцця…

IV

Агнём сусветнай бойкi апранула
Край шматпакутны новая вайна.
Кабецiна абдымкi разгарнула,
Шмат беларусаў у труну звяла.

Загiнулi дзясяткi тысяч хлопцаў,
Што жыць хацелi ў кутку сваiм.
Паставiлi тады ў Смаргонi кропку,
Дзе больш двух год iшоў крывавы дым.

Цi помнiце вы прымаўку, як песню,
Што той вайны нiколi не звiтаў,
Хто не бываў у цемры пад Смаргонню
I ў акопах там не ваяваў?!

У тыя супярэчныя часiны
Саюз нацыянальны забуяў.
А падыход улад акупацыйных
Падтрымку нашай мове надаваў.

Падручнiкi на роднай мове выйшлi,
Газета "Гоман" голас свой узяла.
Рэдактарам рабiў яе Ластоўскi
Пры дапамозе сябра Салаўя.

Часiны то былi запар лiхiя:
Вiхор рэвалюцыйны ды вайна.
Але мы дачакалiся спачыну,
Калi Радзiма зоркай узышла.

У снежанi сямнаццатага года
Упершыню народны сцяг лунаў.
Каб не забылi мы сваю прыроду,
Нас бел-чырвона-белы рух з'яднаў.

Падзяку Душ-Душэўскаму складаю
За сцяг, за сiмвал вольных перамен.
Мяне, як маiх продкаў, абдымае
Вялiкi гонар гiстарычных змен.

Тых змен, што нашы сэрцы ўзвышаюць
I мы ў аблоках птушкамi ляцiм.
Тых змен, што неўзабаве прымушаюць
Iсцi хлусні насуперак ва ўсiм.

V

А што нам сакавiк былы пакiнуў,
Няўжо нiчога так i не было?
Год васямнаццаты так проста згiнуў,
I дваццаць пятага ўсяго чысло?

Дык што мы будзем помнiць тады з вамi,
Калi гісторыю не шанаваць?
Не ведаю, каб дзесьцi руйнавалi
Усё тое, што патрэбна ўзвышаць.

Пакуль "Узыходжанне" — балючы выбар,
"Жаночы твар" з'ядаецца ў вайну,
ЧАЭС смуродзiць, а не жыта водар —
Нам не спасцiгнуць шчасця глыбiню.

I я малю вас ветла, беларусы,
Не забывайце мову, герб i сцяг.
Каб вам не давялося жыць прымусам,
Каб не згубiць нацыянальны скарб.

Была Лiтва з Пагоняй у Еўропе,
Рэспублiка Народная была.
ЛiтБел была таксама ў тым скопе,
Але заўжды мы прагнулi святла.

У Дзень герояў часта ўспамiнаю,
Той Збройны чын, што Слуцк ускалыхнуў.
Я кожны год аб iм распавядаю,
Каб маю памяць подзвiг не змiнуў.

Мне кепска чуць з расiйскага напрамку,
Што "Белоруссия", як i "язык",
"Искусственно" з'явiлiся на ганку,
Якi пабудаваў нам бальшавiк.

З павагай жыць да свайго суседа
Бабуля змалку мне казала, каб
Мелодыя агульна была спета
Пра тое, што не ўсім палае нiмб.

"Магутны божа! Уладар сусветаў",
Рассып праменне ўсёй сваёй хвалы!
Каб на абшарах родных мне паветаў
Вятры свабоды ўголас загулi.

За той жмуток зямлi блакiтнавокай,
Што ў маiм сэрцы вогнiшчам iскрыць.
Гатовы я адстойваць, як і продкі,
Краіны незалежнасць, бо баліць.

Баліць у кожнага, хто нарадзіўся
Тут, пры дарожцы (як у песняра).
А дзе з’явіўся, там і пахрысціўся,
І свечку ставіў тым, каго няма.

Вайны блiжэйшай шолах яшчэ чутны,
У вёсках попел не зышоў увесь.
Паўсюль, бы рэхам, звон стаiць магутны,
Сыноў-дачок аплаквае сусвет.

У Брэсцкай крэпасцi, Буйнiцкiм полi
Палеглi многiя ад незажыўных ран.
Пасля вайны мы зноўку ачунялi,
Паўсталi ў лiк стваральнiкаў ААН.

I вось цяпер мы маем незалежнасць,
Сапраўдную, хай невялiкi час.
Але ад нас залежыць, як спрадвечнасць
Гукнецца нам у спадчынных лiстах.

Жадаю вам ад сэрца, сёстры-браце,
Гiсторыю пiшыце белым так,
Каб тое, што трымаеце, не страцiць,
Чырвонага ж было ў жыццi няшмат.

Не колер для жыцця галоўны козыр,
Заўжды галоўны толькi чалавек.
Хай Божа ўратуе ад пагрозы
Зямлю, што пад нагамi ў нас спрадвек.

11-15.09.2020.


Рецензии