Сароки

Сарокі дзве сядзелі на суку,
Паміж сабою жвава стракаталі.
Навін навокал, зерня бы ў мяшку,
Але адну з іх толькі прыгадалі.

Жыве ў суседнім лесе караед,
Ўсе сосны рыжыя - бяда якая.
Пра гэта не гаворыць наш сусед,
Ўсё песенькі вясёлыя спявае.

З кустоў варона голас падала:
- Мае нікому спевы не патрэбны,
Здароўя сколькі, ведаў аддала
І голас маю моцны, звонкі, срэбны...

Ім можа паглядзець вакол сябе,
Дзе процьма караедаў завялася,
Дзе вецер свішча быццам  на трубе,
А жыўнасць ў лес суседні падалася.

    *.   *.   *.   22.09.2020 г.


Рецензии