Што зразумеу з жыцця? Зусiм нямнога...

***
Што зразумеў з жыцця? Зусім нямнога.
Дарога ёсць, з якой не проста збочыць.
А на дарозе – гнеў і літасць Бога
І міг, калі ты перастанеш крочыць.

Што зразумеў з жыцця? Усё, ды позна.
Дарога ёсць, што ўсіх вядзе да мэты.
На ёй то дождж, а то часамі – слёзна
І не заўсёды ў спутніках – паэты.

17. 09. 2020 г.


Рецензии