Вечная Память Герою!

Зноў у душу закралася пустэча,
Не пішуцца радкі, няма натхнення.
Замест жаданай, радаснай сустрэчы,
Паўстала гора смертаносным ценем!

Радзее строй спраўдных патрыётаў,
Яны, мабыць, і там патрэбны Богу.
Няма больш  вышыні, няма ўзлёту,
А месца Веры заняла трывога.

Былі надзея, сілы і з'яднанне,
Пра новае жыццё ляцелі мроі.
Ды вось хвароба, змрок і пахаванне-
Не стала на Ашмяншчыне Героя!

Схавала Буравесніка магіла,
На радасць лукашэнкаўскай "эліце".
Ды Догель Мікалай даў свае крылы-
Бярыце і не бойцеся, ляціце!

Насустрач новай, вольнай Беларусі,
Насустрач светлым марам і імкненням!
Хоць сэрцы пасля страты і ў скрусе,
Ды там ужо запалены прамені!

І хоць Герой, мабыць,па волі Боскай,
Сустрэў свае апошнія імгенні...
Ў адметны час Святланы Ціханоўскай-
У Прэзідэнта быў Дзень нараджэння!

Ды  свята і не свята на чужбіне-
Не радасна, няёмка і трагічна.
А Мікалай злучыўся з небам сінім-
Балюча, крыўдна, толькі...сімвалічна...

Ён даў усім крылы пры жыцці- ляціце!
І на зямлі сяброў сваіх пакінуў...
Вы толькі Сцяг Героя падхапіце,
Каб наш народ у нявольніцтве не згінуў!


Рецензии