Эта наша история

Гэтая наша гісторыя

Як сумна спявала нам боль.
Збывалася Д'ябла паданне.
А з рук тваіх капала соль –
Я думала, гэта каханне.

Я верыла ў шчасце, цяпло
Так пэўна, бяздумна – акулай.
Засталося толькі крыло
Адно і прастрэлена куляй.

А кулі ляцелі, спявалі,
Паветра сабой рассякалі.
Але я была не адна:

Са мной быў народ старажытны,
Бясстрашны, магутны і спрытны.
У горадзе выла вайна.

У горадзе выла вайна.
I ў гэтай ваеннай глушы
Здабыла я ў меру, спаўна
Надзею жаночай душы.

Бясстрашнай, рашучай такой,
Ня створана з рэбры - з агню,
Належная даць супакой
Твайму несамотныя дню.

Ты вершы чытаў мне тады.
I я не чакала бяды –
У нас быў таемны пароль,

Дзе клікала неба вясну.
Нам было з табой не да сну.
З свядомасці цёк алкаголь.

З свядомасці цёк алкаголь.
Мараль патанула ў граху.
I мы не шукалі кантроль –
Любоў ўстала нам на шляху.

Сумненні і спрэчкі прайшлі.
Слова не змяшчаліся ў слоўнік.
I ў казцы з табой мы знайшлі
Лясок, а за лесам – кароўнік.

Ці храм. Мне цябе не адчуць.
I як жа хачу я вярнуць
Цябе. А якая цана?

А Фідэс сочыць за табой,
Крадзе мой зданьнёвы спакой.
Хто скажа, чыя гэта віна?

Хто скажа, чыя гэта віна?
Што там, дзе дарогі канец?
Заходу згарае сцяна
I сноў засынае лавец.

Хто скажа, навошта тады
Твае загарэліся вочы?
I кроплі вясновай вады
Ня змылі грахоўнасці ночы.

Навошта пярсьцёнак зняла?
Цябе да граху падвяла?
Скруціла з надзеі ком?

Мы з млынамі побач прайшлі.
Не вецер - а бой мы знайшлі.
Пад лесам ўзвышаўся дом.

Пад лесам ўзвышаўся дом.
Мяне ты ў яго прывёў.
I ўсё было ў ім, акром
Спакойных з табою сноў.

Мы ішлі да яго праз бой.
Дыктатар лавіў наш след.
На нас паляваў яго строй,
Ды мы не баяліся бед.

Пагоня ў нас на грудзях.
Крыла параненага ўзмах
Падняцца здолее зноў.

I сэрца маё разгледзіш,
I ў роспачы прамаўчыш –
Ты ў ім не сустрэнеш бацькоў.

Ты ў ім не сустрэнеш бацькоў,
Надзею па роднай зямлі,
Ня блізкіх душы сяброў –
Яны ўсё травой параслі.

Ўбачыш ты толькі сябе
У змроку чырвона-белым,
Ды памать аб барацьбе
Па контуры роўна мелам

Акрэсленая. Мой свет,
Мне так патрэбен савет,
Як ты здзейсніў сэрца ўзлом.

Купалля ноч ціха лягла,
Разьдзеўшы нутро да гала.
У паветры нам пахла грахом.

У паветры нам пахла грахом.
Скрозь лес прабіраліся ў ноч.
Звінела трывога гудком
I ліў знамянуе страх дождж.

Я кроплі лавіла душой.
Я Бога маліла аб дне,
Калі буду побач з табой
Законна, наяве, не ў сне.

Працяг я табе падару
Ды спадчыну сэрцам ствару.
Маліла я зноў і зноў.

I ў лес мы глыбока зайшлі.
Там папараць-кветку знайшлі,
А з кветкі злівалася кроў.

А з кветкі злівалася кроў
Па белым пялёсткам, як снег, –
Чырвоны айчым халадоў
Знайшоў для сябе начлег.

А кветка гарэла агнём.
Лясная поскудзь вакол.
Ты чуў, запрашаў вадаём
Нырнуць за вячэрні стол.

Ды нельга вачэй адвадзіць,
Каб дэманаў не пусьціць.
Я думала, што закрычу.

Але калі побач з табой,
Сумленна трымаю спакой.
Начамі я цень, я маўчу.

Начамі я цень, я маўчу
I кудзеры твае звіваю.
Свае загаворы шапчу –
На вуха пяшчотна чытаю.

Марфэю начамі служу.
А як прачынаешся – таю:
На вейкі з каханнем гляджу
I кропачку ў воку шукаю.

Ўладная Гера не спіць,
За сном закаханых стаіць.
За шчасце я спраўна плачу.

Але так стамілася жыць.
Тваёй мне так хочацца быць.
Планую і вельмі хачу.

Планую і вельмі хачу
Над ёй перамогу здабыць.
Пра тое, што нельга, маўчу,
Але маю права любіць.

Я опіум, імпульс быцця.
Я ідал фатальны з нябёсаў.
I хмель, дурнап'ян - гэта я.
Мой погляд - у шчасце унёсак.

Няўлоўная, як бляск агнёў.
Галоўны герой тваіх сноў.
Дашчэнту магла я разбіцца,

Каб толькі прачнуцца хацець
I жвава ў нябёсы ўзляцець.
Быць феніксам, а не сініцай.

Быць феніксам, а не сініцай.
Народжанай Богам з агню.
Ад гора цi шчасця напіцца
I гонару скінуць браню.

Не думаць пра тое, што цісне
Святую і чыстую душу,
Якая ў пятлі ня павісне.
Але калі б не парушыў

Свядомасць спакуслівы голас,
Што вымаўляў д'ябальскі полоз,
Ня страціла я б казну.

Але ты адрокся рашуча
Ад страсці маёй гаручай.
У суседнім пакоі заснуў.

У суседнім пакоі заснуў,
Ўпэўнена выключыў дзень.
Пакінуў навекі адну.
Забраў з сабой нават цень.

Ты думаў - на гэтым канец.
Ты верыў, што памяць пройдзе.
Але я, мой мілы, – баец.
Як я ты не знойдзеш нідзе.

Напэўна і страшна прыняць,
Як шмат я ў праве аддаць.
Табе падару навізну.

Ты чуў - мы гарэлі агнём.
Гуляў нам ўсмешкамі дом.
Смех ліўся, як дожджык ў вясну.

Смех ліўся, як дожджык ў вясну.
Як у смузе, як у воблаку ўздыхі.
Нам было з табой не да сну:
То гучна, то дзіўна, то ціха.

Салодка тады галасы
Сышліся ў нябёсаў гучанне:
Твае незямныя басы,
Няпростае маё маўчанне.

Я ведаю, што нам чакаць.
Ды толькі табе вырашаць,
Святая я ці блудніца.

Я лёсам кірую сваім.
Я чую, куды мы ляцім.
Я ведаю, хто табе сніцца.

Я ведаю, хто табе сніцца:
Ня Ева, не ілжы, ня яна!
Халодныя сцены бальніцы,
Гарачыя кроплі віна,

Дзявочыя вабныя плечы.
Мацней і тужэй, каб сагрэцца.
I жар, як у пякельнай печы.
Ты думаеш, Яхве злуецца?

Ня бойся, Ён сам ёсць вера.
Быць можа, што гэтая эра
Ўручыла вышэйшы кантроль

;Адным нам з табой. А Ён бачыць,
Як шмат для цябе гэта значыць.
Як сумна спявала нам боль.

Як сумна спявала нам боль.
У горадзе выла вайна.
З свядомасці цёк алкаголь.
Хто скажа, чыя гэта віна?

Пад лесам ўзвышаўся дом.
Ты ў ім не сустрэнеш бацькоў.
У паветры нам пахла грахом.
А з кветкі злівалася кроў.

Начамі я цень, я маўчу.
Планую і вельмі хачу
Быць феніксам, а не сініцай.

У суседнім пакоі заснуў.
Смех ліўся, як дожджык ў вясну.
Я ведаю, хто табе сніцца.


Рецензии