Беларуская мова
І ён не аб шчасці, прыродзе,
Ён пра маю Беларусь і пра мову,
Што жыве ў народзе.
Нас прымусілі цурацца яе,
І лічыць яе нейкай калхознай.
Што гэта? – мой новы верш,
І ён не аб шчасці, прыродзе,
Ён пра маю Беларусь і пра мову,
Што жыве ў народзе.
Нас прымусілі цурацца яе,
І лічыць яе нейкай "калгаснай".
Ніхто не сказаў, што мова жыве,
Пакуль лічаць яе ўласнай.
У дзяцінстве, у хатцы маёй,
На жаль шпарылі мы на трасянцы,
А ў горадзе прыйшлося i яе мне забыць,
Бо показвалі на мяне пальцам.
Ўсім такім, як і я, прыйшлось прывыкаць,
Але сэрца ў грудзях не падмане,
І як недзе родную мову чуваць,
Сорам вочы слязьмі запаўняе.
Гэты сорам ад глупства і страты маёй,
Ад пачуцця, што я пад прыгнётам,
Што прымушаны быў забыць мову сваю,
Каб тут не выглядаць ідыётам.
Не цурайцеся мовы, моц яна надае,
Памыляйцесь, але размаўляйце!
Звацца нам беларусамі права дае!
Карані свае не губляйце!
08.09.2020
Свидетельство о публикации №120090908545