Разам!

За мяжой адчаю, рысай жаху,
У чарзе за смеласцю стаю.
Праявiць не кожнаму адвагу
Ў цяжкi момант будзе па плячу.

Сёння Беларусь у такiм стане,
Што вагацца не да твару ўсiм.
Мы пераадолелi ўсе гранi,
За якiмi ўжо не галасiм.

Мы iдзем наперад грамадою,
У якой свабодны дух стаiць.
Годна мы iдзем, iдзем без зброi,
У нагах адчай, ды жах ляжыць.

Мы iдзем, нас многа, з намi праўда,
Гарызонт паказвае абрыс.
А за iм свабода-узнагарода
Для людзей, што славяць Беларусь.

Нам нясуць з замежжа дапамогу,
Ды з усiх бакоў, што межы жмуць.
Толькi мы i самi здраду гонiм,
Гэты рух ужо нам не спынiць.

Годна мы iдзем са сваёй праўдай,
Верым, што ўсё зможам аднавiць.
Нават, калi нехта нясе крыўду,
Мы не будзем словы з iм дзялiць.

Разам мы падзелiм водар хлеба,
Разам паспрабуем смак вады.
Разам, толькi разам жыць нам трэба,
Каб нiколi не было журбы!
08.09.2020.


Рецензии