Пацалунак

         
Я стану бязважкай, напэўна,
Я, мабыць, празрыстай зраблюся
І скрыпкі шчымлівым напевам
У цемры начной разліюся,

Так зойдзецца сэрца салодка,
І час на бягу спатыкнецца,
Як мілы пяшчотна-дрыготка
Да вуснаў маіх дакранецца.


Рецензии