Ходзяць людзi, ходзяць хмары...
Ходзяць людзі, ходзяць хмары.
Хмары нельга затрымаць.
А людзей, імкненні, мары?
Нехта даў загад – “хапаць!”.
Але ўсіх людзей не схопіш,
Будуць марыць і хадзіць.
Мары ты ні ў чым не ўтопіш,
І імкненні – не ўтапіць.
Ходзяць людзі, ходзяць хмары.
Справа к нечаму ідзе.
Нельга даць загад “не марыць!”,
Дык даюць…па барадзе.
07. 09. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120090704217