Мышаня i кот

Мышанятка выйшла з норкi
I гiмнастыку зрабiла:
Дацягнулася да коркi,
Той, што учора загубiла.

Ля стала ляжала кошка.
Яна мышку i не чула,
Варухнула вушкам толькi,
Да яшчэ мацней заснула.

Мышанятка тым же часам,
Да стала дабегла жвава,
Бо было да ежы ласым,
А падчас яе- пiсклявым!

Весь дабралася да сыру!
Аж зажмурылiся вочы!
Ясно пiскнула так шчыра,
Так танклява i ахвоча!

Павярнула кошка вушы,
Пацягнулася, устала,
Пiск той тоненькi пачуушы 
(Мышаня ж таго не знала)

Падыходзiла пакрыху
Да стала на мяккiх лапках,
Непрыкметна, цiха-цiха
След вяла за мышаняткам.

Так прайшло хвiлiнау колькi,
Мышаня ж паела уволю,
Дагрызала крышкi толькi,
Каб на час натолiць голад.

Кошка прыгнула да мышкi!
Думала злавiць зладзея,
Ды на шум той дзядзька выйшау
Да удзельнiкау падзеяу.

Мышаня, нядоуга думау,
Паiмчалася да норкi!
Ну а кот, як то нi сумна,
Атрымау на хлеб ды коркi!!!
2006
 


Рецензии