Зварот да узброяных

Аднойчы, яны цябе прымусяць страляць,
Гвалціць, збіваць і зневажаць -
Так ты абароніш краіну сваю,
Паклаўшы нязгодных ў труну.
Яны нацкавалі цябе як пса
На дзяўчыну, студэнта і святара
Бо ты нетакі як усе яны:
Яны прагнуць свабоды, а не вайны.
Ты, што хаваеш пад маскаю твар,
Выканаўца загадаў, што дае гаспадар
Палянь жа на рукі свае і ўяві
Што ніколі не будуць яны ў крыві,
Што маеш права сам вырашаць -
Якія справы будзеш ствараць...
Пакуль яшчэ час - ты стаіш на мяжы
У сэрца сваё паглыбей зазірні
Ты узгадай - літасьць, годнасьць, любоў
Іх бараніць з намі можаш ізноў
Мужнасьць знайдзі у сваіх пятах
Бачым, што ты адчуваеш жах
Здрадцай баішся ты стаць для паноў
Дык, гэта ж лухта, для маўклівых рабоў
Гэта ўсё той вар'ят-генерал,
Што страціўшы розум на вайну цябе гнаў
З кім? З братамі і сестрамі? Барані Бог
Стаць выпадкова забойцаю... Змог
Бы ты жыць з гэдкім цяжкім грахом?
Стаўшы да сьмерці сваёй жабраком
Якому ніхто не здоліць падаць
Бессмяротнай душы, што ты мусіш прадаць...   
Вось наш зварот да цябе, ты пачуй:
Мы не губляем надзеі сваёй!!!
Ты - чалавек і за цяжкай бранёй
Імкнецца да праўды твой дух!!! 

0509202019:46
 


Рецензии
Я согласна со Светланой: они не раскаются никогда, они другие. они не умеют быть Человеками, не умеют чувствовать боль чужую...

Татьяна Богатка   16.02.2021 14:22     Заявить о нарушении
Если соглашаться с такими мыслями, приходишь к выводам - что это чистое зло на службе у системы подчинения .

Поль Сандр   16.02.2021 22:32   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.