Свабода жаночага роду

Свабода жаночага роду,
Свабода - яна мая!
Мы прагнем свайму народу
Годнага мець жыцця.

Без змрочнай хлусні вар'ята,
Без гвалту i тыраніі,
Каб у вочы глядзець салдатам,
Якiя б наc баранiлi.

Каб словам i справам верыць,
Ня гінуць ад куль і здзекаў.
Мы хочам свабоду мераць
Каштоўнасцямi Чалавека.

Пад сцягам,  якi  да сэрцу,
Ды з песняй, што да спадобы,
Не трэба нам самадзержца,
Знiшчаючага асобы.

Для досвiду ўсiм вельможам:
З народам нельга змагацца.
Мы зможам, мы пераможам,
Бо варта людзьмi звацца!

04.09.20,Беларусь


Рецензии