Цi вартыя мы шчасця

Ці вартыя мы шчасця,
Калі жывем спакойна,
Не робім, што мы хочам,
А робім, што нам трэба?

Ці адчуваем шчасце,
Калі прыходіць восень,
Калі зіма прыходіць,
А летам грэе сонца?

Ці бачым мы ў шчасці
Той сэнс жыцця грунтовы,
Што жыць дапамагае,
І шчыра ўсміхацца?

Гляджу на наваколле,
І на людзей, што побач:
Чаму іх гэтак мала,
Хто хоча быць шчаслівым?

Бо, можа, гэта цяжка,
Бо, можа, немагчыма
Ісці за сваім шчасцем,
Рабіць, што сэрдцу міла?

Жыць, і не аглядацца,
Жыць так, каб былі сілы,
І помніць сакрэт шчасця –
Проста быць шчаслівым.

11.12.2017


Рецензии