Проста дзень плыве марудна...

***
Проста дзень плыве марудна
З лета ў восень праз гароды...
Мне здаецца, я прыблудны –
Не паэт свайго народа:

Сёння бульбу не капаю,
Не ўхваляю ураджаі,
І, як жыць, зусім не знаю,
І не ўмею – міражамі.

Я, як сын прыблудны раю,
Не паэт сваёй дзяржавы:
Ураджаі не ўхваляю,
Не чакаю таннай славы.

Проста дзень плыве марудна
З лета ў восень праз гароды...
Я – паэт зямлі прыблудны,
Прыблудзіўся да народа.

Але гэта мне здаецца,
Бо часцінка я народа.
Павуцінкай дзень уецца
З лета ў восень - праз гароды...

29. 08. 2020, 29. 08. 2023.


Рецензии