Настанет день

І дзе той край шчаслівы і свабодны?
І дзе той дзень,без страху і хлусні,
Калі нарэшце каляндар народны,
Перагарне свой ліст у светлым дні.

Узыйдзе сонца зноў для Беларусі,
Па-новаму засвецяць прамяні.
Не будзе праўда ў рабстве і ў скрусе,
І Існасці запаляцца агні!

Як цяжка здабываць народу волю,
Абмытую слязамі і крывёй.
Каб лепшай і шчаслівай была доля,
Зямлі, здаўна славутай дабрынёй!

З сівых вякоў змагаліся за праўду,
За гэта ваявалі і дзяды.
Каб не было знявагі і пагарды,
Да простай чалавечай грамады!

Каб не было ні роспачы, ні гвалту,
І мірны бусел над зямлёй кружыў!
Не аўтамат быў зброяй, а кувалда,
І гул камбайнаў раніцай будзіў!

І дзень настане!.. Толькі верыць трэба,
А хто жыццём свабоду здабываў-
Ім Памяць наша ад зямлі да неба!
Мемарыялы сярод пахкіх траў!

Хай Беларусь жыве - ёй быць свабоднай!
Хай мір нясе бела-чырвоны сцяг!
І шлях да волі грамады народнай,
Надзейным, роўным стане ў вяках!


Рецензии