Штось не сьп цца...

Штось не сьпіцца, не сьпіцца, не сьпіцца…
Вочы плюшчу, але бачу зноў
Не пашугі вячэрней зарніцы,
А гаруча смальлё і агонь,

Чую пошчык і клікі начныя
Ад паўзучых, лятучых тварын,
Яны з нор, са шчылін згаманілісь
І ля дома на ганак узыйшлі.

Штось не сьпіцца, не сьпіцца, не сьпіцца,
Але лепей не бачыць той сон
У якім запануе ваўчына
Каля нашых хлявоў і дамоў.
-23.08.20.


Рецензии