Бог не пакiнуу Беларусь...

***
Бог не пакінуў Беларусь
І не пакіне.
З душы маёй Ён зніме груз,
Растопіць іней.

А я б пакінуў Беларусь…
Любы пакіне,
Хто вытрываць не можа груз –
Халодны іней.

Здаецца, недзе б гараваў,
Была б прычына…
І Беларусі б дараваў,
Яна – Айчына.

Ды не пакіну Беларусь.
Хай той пакіне,
Хто можа скінуць думак груз
І з сэрца іней…

Бог не пакінуў Беларусь
І не пакіне.
З душы Ён зніме цяжкі груз
Маёй Айчыне.

26. 08. 2020 г.


Рецензии
Вельмі разумею Вашую думку верша.
Калі будзе час, прачытайце мой верш "Скарбонка болю"
Наогул, прыгожа пішаце на роднай мове.
З вялікай павагай да Вашай творчасці — Зміцер.

Дмитрий Тимофеевич Мирошниченко   10.06.2021 12:11   •   Заявить о нарушении
Вялікі-вялікі дзякуй вам за добрыя словы! Жадаю вам добрага дня і творчага настрою!

Юрий Боровицкий   10.06.2021 12:38   Заявить о нарушении