Жыцьцё - не, ,шап то, ,...

Жыцьцё  -  не ,,шапіто,,
Са скокамі на дроце,
Не з дзіркай паліто,
У хваробах і нудоце.

Насі яго, насі,
Дакулькі маеш моцы,
Сабе ў тым не хлусі,
Другім не рай, што ,,хопіць,,.

Жыццьцё  -  не то кіно,
Уваскрэсьці дзе магчыма:
Паўзе склізкай зьмяёй
І  тоіць яд зьмяіны,

Яно й не куфль зь віном,
Што поўніцца бясконца
Ад прагнасьці тваёй,
Ці міласьцю вяльможнай.

Зьявіўшысь на вясельле
Не сватам і не госьцем,
Ты споўніш прызначэньне
Ў мазолях, солі, поце,

Ты ўсьвядоміш сьвету,
Што шчасьце адно маеш
Ля  пустазельных кветаў,
Ля гомна птахаў зграйных,

Што дробязьзю не стала
Душы зачараваньне:
Ім сьвет, вялікі й малы,
Навек з душой зьяднаны.
-21.08.20.


Рецензии