Сумленьне

Сумленьне.

Няма забароны быць добрым ці злым,
Грамадскіх законаў аб цудзе такім,
Яны суіснуюць ля нас раўнаважна,
Як сьвет існуе: незалежна, шматзначна,

Няма забароны на грэх ці сьвятое
Калі ў каго таму вока сьляпое,
Няма забароны… ды шмат забабонаў –
Выйсьцё пакажы мне, сумленьне жывое!
-20.08.20.


Рецензии