Грёзы

Хочацца ў вёску, прйсціся па росах,
Пахам жытнёвым аблашчыць душу.
Раніцай чуць як шумяць сенакосы,
І начаваць у лясным шалашу.

Слухаць птушыныя спевы бясконца,
Пчолак гудзенне і звонкіх шмялёў.
І сустракаць летняй раніцай сонца,
Што сагравае даль жніўных палёў.

І захапляцца- як чыста і звонка
Дзесці крынічны струменьчык пяе,
Сплесці вянок з васількоў і рамонкаў,
Успомніць гады маладыя свае!

Сонца і ў сэрцы адразу заззяла,
А ў душы загучаў белы вальс.
І закружылася, затанцавала,
Пакуль у сэрцы агонь на пагас.

Ну а пасля да вяскоўцаў у  госці-
Ласаваць бульбу і піць сырадой.
Дзе не бывае ні гвалту, ні злосці,
А вечарамі і ціш, і спакой.

Толькі ў балоце жабІнае рэха,
Падсілкавацца склікае буслоў.
У родную вёсачку з'ехаць бы з'ехаць,
Жыць і памерці сярод землякоў..


Рецензии