Неспакойна на душы...

***
Неспакойна на душы.
Зноў малюся
За дажджы ў маёй глушы,
Ў Беларусі.
Хай ідуць, ідуць дажджы,
Хай гамоняць,
Гэты вечны непакой
Хай разгоняць.
За цябе, народ ты мой,
Я малюся –
Неспакойны за спакой
Беларусі.

2020 г.


Рецензии