Дзяржа ны воз цяжк...

Дзяржаўны воз цяжкі
Дайшоў да раздарожжа,
Ужо конік ледзь бяжыць
І возьніца ледзь гожы,

Зьвініць цуглём аброць,
Сьвішча бізун вялікі,
Здаецца, што вось-вось
Каняка скокне ўбрыкі,

Здаецца, што вось-вось
Патрэбна дапамога;
Спачын, цукар, авёс
І  ўцерці лоб намоклы,

А абапал сьцяжын
Чужое пагалосьсе,
Ідуць, як йшлі заўжды
Ў спажыву воўкі-госьці.
-19.08.20.


Рецензии