Спакой

Iзноў я адчуваю, што мяне
Ў бруд, як беларуса, акунаюць.
Трымцiць мая надзея на лiсце,
Пакуль мяне ў грыву панукаюць.

Iзноў я адчуваю, што мой край
З усiх бакоў на часткi разрываюць.
Крычу ў цемры на музыку: "Грай!",
А зранку хай сцягi паўсюль лунаюць!

Iзноў я адчуваю гэты боль,
Якiм мiльёны сэрцаў раздзiраюць.
Мне прапануюць толькi хлеб i соль,
А за свабоду слова пагражаюць.

Але я адчуваю свой настрой,
Якi са мной мiльёны падзяляюць.
I веру, што наступiць той спакой,
Якога беларусы так чакаюць.

I я чакаю мiрных перамен,
Якiя дух свабоды абуджаюць.
Гляджу з надзеяй у наступны дзень,
Дзе беларусаў годна паважаюць.

19.08.2020.


Рецензии