Звацца людзьмi...

Яблыкi, што тыя людзi —
Падаюць тварам ў зямлю.
Так i было, ды i будзе —
Песню спявайце сваю!

Помнiце тых, хто загiнуў,
Тых, хто крывёю сваёй
Шлях да святла нам раздвiнуў,
I пакуль мог, туды вёў.

Браце мае, беларусы,
Мару нясiце сваю!
Так, каб нiколi пад гужам
Мы не мясiлi зямлю.

Помнiце, што не так важна,
Сцягам якiм мы трымцiм.
Бо над усiм пераважна
Звацца людзьмi нам усiм…
20.08.2020.


Рецензии