Верш-песня за вольную Беларусь

Мы - беларусы, што любіць умеюць,
Што дабрабыту, міру, шчасця годны.
Тут кожны ведае, тут кожны разумее:
Каб быць шчаслівым, трэба быць свабодным.

Мы - беларусы, мы узносім сэрцы,
Узносім думкі, песні і малітвы,
Каб больш ніводзін не стаяў да смерці
У гэтай не жаданай намі бітве.

Каб больш ніхто не плакаў ад адчаю,
Ад стомы, крыўды, роспачы і болю.
Даўно трываем і даўно чакаем
Краіне - росквіту, народу - волі.

Калі наваляцца трывога й небыт,
І слёзы коцяцца без перапынку,
Я толькі трошкі пагляджу на неба
Кароткую і доўгую хвілінку.

Я толькi проста пагляджу на неба,
Ўзлячу далёка да блакiтных выся;.
Дзе вольны вецер i птушыны шчэбет,
Дзе нашы думкi y адну злiлiся.

Дзе нашы нашы песні сталі адной песняй,
Пра нас свабодных ды пра нас шчаслівых,
Аб тым, что “чэсна” - мусіць значыць “чэсна”,
А “справядліва” - значыць “справядліва”.

Ні тлумачэння, ані прабачэння
Сляпым, глухім, бязлітасным атрадам,
Што хочуць нас паставіць на калені.
А не павiнны мы цярпець за праўду.

Мы не павінны хлусіць - і не хочам,
Не хочам мы хавацца - і не будзем.
Павага тым, хто у натоўпе крочыць.
Павага - моцным беларускім людзям.

Калi знiкае пад нагамi глеба,
Калi злачынцам заламаны рукi,
Ты толькi трошкi паглядзi на неба,
Пачуй гарачых моцных сэрцаў грукат.

Ты толькi трошкi паглядзi на неба,
Ўзляцi далёка да блакiтных высяў.
Там вольны вецер i птушыны шчэбет,
Там нашы думкi у адну злiлiся.

Ў адну зліліся нашыя малітвы.
А нашым шэрагам няма ўжо меры.
Я адкажу, як будзе хто запытваць:
Мы можам, мы ідзем, мы шчыра верым:

Браты i сёстры, будуць перамены,
Браты i сёстры, вамi ганаруся!
Мы спынiм гвалты i зламаем сцены.
Мы будзем жыць у вольнай Беларусi.

Каб быць шчаслівым, быць свабодным трэба.
Стаім за гэта мужна і упарта.
Бо ведаюць і на зямлі, і ў небе,
Што беларусы варты шчасця, варты.

Бо ведаюць і на зямлі, і ў небе:
Вось Беларусь, што ўсіх нас аб’яднала. 
Тут вольны вецер, і птушыны шчэбет,
Тут нашы сэрцы адным сэрцам сталі.


Рецензии