Мы не хотим войны!

Мы не хочам вайны,нам не трэба ні гвалту, ні зброі!
Мы за мірную працу пад ясным блакітам нябёс!
За шолах калоссяў і бусла над роднай зямлёю,
За чысты світанак і кроплі крыштальныя рос!

Мы любім наш край- ён самы прыгожы на свеце!
Заўжды ганарымся сівою сваёй даўніной.
Нам хочацца толькі, каб будучынь- нашыя дзеці,
Без страху і жаху жылі у краіне сваёй!

Гападар, Прэзідэнт, пакуль што ўлада за Вамі!
Зварот свой пішу ад імя беларускіх жанчын.
Вы грахамі душу абчапілі, нібы ланцугамі,
І праз пекла прйсці ўжо маецца сотні прычын!

А  сёння мы просім- нянавісць і злоснасць стрымайце!
Не трэба ўладу мяшаць з чалавечай крывёй!
Вы толькі дзяцей- нашу будучынь, не забівайце!
Не будзьце тыранам і катам краіны сваёй!

Жанчыны ў белым сягоння ідуць па краіне,
Каб мір, справядлівасць заўжды панавалі ў нас!
Каб добры народ наш жыў у ладзе заўжды і не гінуў,
Каб у сэрцах агеньчык любові ніколі на гас!

Зямля беларуская вольная, а не ўласнасць,
На вечнае права ніхто не прыдбае патэнт.
Каб жыць на зямлі нам пад небам блакітным і ясным,
Вы зброю складзіце сваю, гаспадар Прэзідэнт!


Рецензии
Отлично написали, Лиштван-Наумец!

Долгирев Егор   06.02.2021 16:23     Заявить о нарушении