Човен

Човен.

Жыцьцё  -  драўляны човен,
Ці плыць табе балотам,
Ці як з вадой начоўкам
Стаяць курам ля плота?

Ты цясьляром упартым
Старанна згабляван,
Каб пляскаў у бок пукаты
Бясконцы акіян,

Наканаваны цуды,
Сусьвету неабсяг
І сьпевы райскіх птушак,
Што людзям не чуваць,

Але човен драўляны
І час вясло зламіў,
Чароўных вандраваньняў,
Нязбыўшыхся маіх.
-14.08.20.


Рецензии