Шлях

Я праз мiнулае гляджу наперад
У пошуках надзеi ў пустаце.
Мне часта гаварылі, што не трэба
Iмкнуцца болей, чым далi табе.

Што трэба жыць з падзякай хлебу з соллю,
Бо iх далi, а могуць i забраць.
I што жадаць не трэба лепшай долi,
Чым ужо ёсць, бо гэта наша гладзь.

А я нязгодны жыць, як паднявольны,
Я не хачу баяцца перамен.
Бо на ўчынкi добрыя я здольны,
I мне падтымкай — сiла родных сцен.

Гляджу з надзеяй ў светлую далечу,
Трымцiць на вуснах новае iмя.
Я адчуваю, будзе толькi лепей,
Другога шляху для мяне няма.

Але ў мяне адна старая мара,
Яна лунае сцягам у вяках:
Каб Беларусь была свабодным краем,
Дзе можна жыць з любоўю ў вачах.
09.08.2020.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →