Крывавы тыдзень жнiуня залатога...
Крывавы тыдзень жніўня залатога.
І страшна як, што па крыві мне родны
Б’е брата беларус, нібы чужога,
Свабоднага душой – б’е несвабодны!
Крывавых слёз ружовыя вяргіні
Ў руках жанчын… Усёй душой малюся,
Што выжыве яна, што не загіне –
Душа маёй – мне кроўнай – Беларусі!
15. 08. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120081504703
Богданович Олег Владимирович 16.08.2020 14:27 Заявить о нарушении
Богданович Олег Владимирович 17.08.2020 10:22 Заявить о нарушении