Верую

Верую у цябе Беларусь.
Працавiтую i разумную.
Кожны дзень за цябе малюсь,
Каб гадзiны мiнулi смутныя.

Верую, больш не будзе крывi.
Бо зямля ужо досыць залiтая.
Верую, тваей дабрынi
Хопiць усiх супакоiць заблытаных.
 
Верую, ты не будзеш сляпой.
Пераможаш i боль, i жах.
Сярод усiх магчымых шляхоу
У цябе асабiсты шлях

Верую, ужо не "дурны мужык"-
Чалавек- будзе жыць далей.
Верую.
    Гэты свет вялiк,
А цябе няма прыгажэй.

Верую у цябе Беларусь.
Мая мацi. Мая надзея.
Кожны дзень за цябе малюсь,
Ты жывi. Ты адна у свеце.


Рецензии