Нiколi кнут ня будзе мiлы

Ніколі кнут ня будзе мілы,   
Ён  жа б’е што мае сілы!   
Там даюць за бойню грошы,
Не надарвешся ты ад ношы?
Пакарае   Бог  за  гэта,
Дзе  твая та чыста мэта?
Як  жа жыць нам,сябрукі?
Можа,  дурань  тут   які
Пасылае  люд  пад  кулі,
Каб навечна ўсе паснулі!
ДзелЯ  чаго  язык даецца
І як жа сэрца адгукнецца?
Падняўшы меч-ад яго згіне,
Гавораць  людзі у краіне.
Няўжо і тут патрэбна сіла?
Але  зусім  яна  няміла…
Цеплынёй  і  спачуваннем
Пройдзем мы выпрабаванне .          
-Беражыце  -  раўнавагу,
Удзячна  буду за павагу!-         
Я   крычу у  паднябессе,
Штоб пачула ўсё Палессе!


Рецензии