Неба жнiуня блакiтам заве да сябе...
Неба жніўня блакітам заве да сябе.
Не прымае душа мая бруду,
Калі б’юць ні за што, зневажаюць цябе.
Пець такому я жніўню не буду!
Неба жніўня блакітным палае агнём,
А пад небам жыццё наша ў брудзе.
Дык ці можам мы жыць толькі сённяшнім днём
І не думаць пра тое, што будзе?
13. 08. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120081304903