Праменнi

Вяртаюцца птушкi з выраю,
каб жыць на Радзiме i марыць.
Краiну з белымi крыламi
накрылi чорныя хмары.
Адзiн аднаго не чуюць,
адзiн аднаго не бачаць,
i топчуць свой край, руйнуюць,
i стогне зямля, i плача.
Не трэба чужога срэбра,
нi хлеба чужога, нi солi.
Дай Божа нам келiх неба -
паветра, каб дыхаць вольна.
Дай Божа нам разуменне
i сiлы, i сэрцау ясных.
Гараць у душы праменнi,
дай Божа iм не пагаснуць!..


Рецензии