Выбар

Чыстыя вуліцы. Чыстыя. Чыстыя.
Мае заморскія збіліся думкі.
Гэта быў цвёрды і гучны выснаў і
Я пакідала рабства варункі.

Мора чаканняў. Свядомасць заблытана.
Слава кіраўніку! Вечная слава.
Што ж ты маўчаў, што табе так не выгадна?
Вольных падлеткаў шальная выстава.

Кроў ня адмые рука патрашыцеля.
Слёзы па дзецям могуць параніць.
Хай супакоіцца лёсаў вяршыцелем.
Слава кіраўніку! Вечная памяць.

Я як сваю абдыму асабіста
Болем залітую тваю зямлю.
Гэтыя вуліцы не будуць чыстымі,
Але таму я мацней іх люблю.


Рецензии