Плачет Беларусь

Неба, ты бачыш, далі ў росах,
Ў росах рамонкавы белы абрус.
Долу схілілі галінкі бярозы-
Плача ў роспачы ўся Беларусь...

Больш не пачуеш жартоўнай гаворкі,
Нават машынны зацішыўся гул.
Кожнаму сэрцу балюча і горка-
Несправядлівасць вядзе свой разгул.

Знішчылі праўду-і кукіш народу-
Д'ябал пануе на роднай зямлі!
Дзе ты, гаротная наша свабода?
Волю народа згарнулі ў нулі!

Душы і сэрцы людскія ў скрусе-
Слёзы цякуць, праліваецца кроў!
Неба, ты бачыш, ізноў беларусаў,
Ператвараюць у дурняў- рабоў!

Ценем нябачным вандруе Надзея
Пасярод масак, дубінаў і куль..
Сэрцы народныя крышачку грэе,
Марамі лашчыць усіх, ды пакуль...

Ад ранняй зоркі да надвячорка,
Д'ябал усё новыя ладзіць крыжы.
Плача зямля беларуская горка,
Божа, ты чуеш?- Дапамажы...


Рецензии